Усе навіны

НАК Нарвегіі не падтрымаў магчымы допуск Беларусі да міжнародных спаборніцтваў

27 студзеня 2023, 22:20

Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Нарвегіі не стаў падтрымліваць магчымы допуск Беларусі і Расіі да міжнародных спаборніцтваў.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт выступіў з заявай аб магчымым зняцці міжнароднага бана з беларускіх спартсменаў, калі яны не выказвалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

«НАК Нарвегіі з лютага 2022 года мае дакладную пазіцыю па пытанні дазволу ўдзельнічаць Беларусі і Расіі ў міжнародных спаборніцтвах: у бягучай сітуацыі гэта няправільна, мы настойліва раім гэтага не рабіць. Дадзеная пазіцыя нязменная.

Уварванне Расіі ва Украіну з'яўляецца парушэннем міжнароднага права, садзейнічала стварэнню сур'ёзнай сітуацыі ў міжнароднай бяспецы, а таксама сур'ёзныя наступствы для спорту.

Міжнародны алімпійскі камітэт заяўляе, што санкцыі супраць Расіі і Беларусі застануцца ў сіле. Пры гэтым вывучаюцца розныя падыходы - каб спартсмены з Расіі і Беларусі зноў былі дапушчаны да ўдзелу ў спаборніцтвах. Судзячы па ўсім, большасць алімпійскіх камітэтаў згодны працягваць працу ў гэтым кірунку.

Сітуацыя незразумелая і ўвесь час змяняецца. МАК не прыняў канчатковага рашэння па гэтым пытанні.

У бягучай сітуацыі мы працягнем выразна выказваць нашу пазіцыю і будзем падтрымліваць цесныя кантакты з арганізацыямі Паўночных краін па гэтым пытанні», – заявілі ў НАК Нарвегіі.