Навіны
Tribuna.com аб'яўляе вакансію менеджара YouTube-каналаў
Tribuna.com – адна з самых хуткарослых спартыўных digital-кампаній Беларусі. Сукупная аўдыторыя нашых прадуктаў толькі ў YouTube складае больш за мільён чалавек і працягвае пастаянна расці, у тым ліку ў англамоўным сегменце.
Разам з аўдыторыяй каналаў расце і наша каманда. Мы аб'яўляем пошук чалавека, які дапаможа больш эфектыўна кіраваць дадзенымі каналамі, а таксама паскорыць маштабаванне гэтай часткі дыджытал-выдавецтва Tribuna.com.
Задачы:
– упакоўка відэа на беларускай і англійскай мове;
– збор статыстыкі і яе аналіз;
– аналіз канкурэнтаў і ўменне бачыць трэнды;
– пошук ідэй для відэа.
Ад вас:
– цікавасць да спорту і жаданне рабіць класныя спартыўныя прадукты для беларускай і сусветнай аўдыторыі;
– досвед працы ў YouTube ад аднаго года і разуменне прынцыпаў яго працы на ўсіх этапах ад ідэі, сцэнарыю, мантажу і да пакавання/аптымізацыі;
– уменне працаваць з vidiq, аналітыкай YouTube;
– абавязкова пісьменная беларуская мова;
– упэўненае веданне пісьмовай англійскай мовы;
– вашым плюсам стане разуменне прынцыпаў працы мантажора, а таксама веданне Photoshop.
Для вас:
– праца ў адной з лепшых медыйных каманд Беларусі і амбіцыйныя задачы;
– праца не толькі з беларускім рынкам, але і сусветным;
– магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па YouTube і тут жа прымяніць іх на практыцы для вялікай аўдыторыі;
– водпуск 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных;
– індывідуальны графік (толькі для найлепшых);
– выдатны калектыў, які пры жаданні можна не бачыць і працаваць выдалена :);
– сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Менеджэр YouTube-каналаў».