Усе навіны

Прэм'ер-міністр Эстоніі Калас: «Спорт зʼяўляецца інструментам расійскай прапагандысцкай машыны»

29 студзеня 2023, 23:44

Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас падзялілася думкамі аб пазіцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) адносна магчымага вяртання расіян і беларусаў на міжнародныя спаборніцтвы.

«Расчараваная рашэннем МАК дазволіць расейскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у Гульнях у Парыжы ў 2024 годзе.

Палітычна і маральна гэта няправільна. Час узмацняць ізаляцыю, а не саступаць Расіі. Спорт з'яўляецца інструментам расійскай прапагандысцкай машыны, ігнараваць які значыць стаць на бок агрэсіі», – сказала Калас.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.