Усе навіны

Міністр спорту Польшчы Бартнічук: «Польшча і Вялікабрытанія знаходзяцца ў авангардзе намаганняў па стварэнні міжнароднай кааліцыі супраць удзелу Расіі і Беларусі на Алімпіядзе-2024»

30 студзеня 2023, 09:43

Міністр спорту Польшчы Каміль Бартнічук адрэагаваў на магчымае вяртанне расіян і беларусаў на міжнародныя спаборніцтвы.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

«Не магу ўявіць сабе падобны сцэнар.

Польшча і Вялікабрытанія знаходзяцца ў авангардзе намаганняў па стварэнні міжнароднай кааліцыі супраць удзелу Расіі і Беларусі ў Алімпіядзе ў наступным годзе», – сказаў Бартнічук.

Ён заявіў, што калі МАК дапусціць расійскіх і беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў на Гульнях у Парыжы, Польша і іншыя краіны, могуць вылучыць ультыматум.

«Гэта будзе залежаць ад таго, ці ўдасца стварыць эфектыўную кааліцыю краін, без якіх Алімпійскія гульні не маглі б адбыцца», – дадаў Бартнічук.