Усе навіны

Член МАК ад Зiмбабвэ Ковентры пра магчымае зняцце міжнароднага бана з беларусаў i расiян: «Нашы алімпійскія каштоўнасці павінны вітаць усіх»

2 лютага 2023, 13:18

Зімбабвійскі член Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Кірсці Ковентры прывітала меры па садзейнічанні вяртання беларускіх і расійскіх спартсменаў на спартыўныя мерапрыемствы і іх уключэнні ў Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

«У рэшце рэшт, нашы алімпійскія каштоўнасці павінны быць адкрытымі і вітаць усіх, таму я згодна, што гэта першы крок. Давайце паглядзім, што з гэтага выйдзе», – падзялілася Кавентры.