Усе навіны

Міністр спорту Украіны Гутцайт: «Калі расіян і беларусаў дапусцяць да міжнародных спаборніцтваў, то, на маю думку, крайняя мера – гэта байкот Алімпіяды».

3 лютага 2023, 13:12

Міністр спорту Украіны, прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт выказаў асабістае меркаванне наконт магчымага допуску расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Хачу сказаць сваё асабістае бачанне як грамадзяніна Украіны, прэзідэнта НАК і алімпійскага чэмпіёна.

Я лічу, што кошт жыцця ўкраінцаў – гэта самая высокая каштоўнасць.

Мы не маем права ў такой сітуацыі на кампрамісы, калі гінуць нашыя спартсмены, сябры, жанчыны, дзеці, бамбяць нашу краіну, мы змагаемся за нашу незалежнасць і цэласнасць.

Вайна забірае жыцці тысяч нашых грамадзян. Мы павінны ўсё аб’яднацца і змагацца супраць таго, каб дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў і Алімпіяды расіян і беларусаў.

Калі мы зробім усё магчымае, мы ўсё робім, прэзідэнт краіны і ўсе далучыліся да нашай барацьбы.

Калі ўсё ж наадварот будуць дапушчаныя расійскія і беларускія спартсмены да міжнародных спаборніцтваў, то, на маю асабістую думку, падкрэсліваю, крайняя мера – гэта байкатаванне Алімпійскіх гульняў.

Хачу, каб усе гэта пачулі», - сказаў Гутцайт.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 году працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.