Усе навіны

Больш за 50 прадстаўнікоў белспорту звярнуліся да МАК з заявай наконт удзелу Беларусі і Расіі ў алімпійскім руху

3 лютага 2023, 16:25
1

Беларускія спартсмены звярнуліся да МАК з заявай наконт удзелу Беларусі і Расіі ў алімпійскім руху.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

– 25 снежня МАК апублікаваў заяву аб магчымым удзеле беларускіх і расійскіх спартсменаў у АГ-2024, якія не падтрымаюць вайну ва Украіне.

Пры гэтым больш за 20 прадстаўнікоў беларускага спорту ў цяперашні час знаходзяцца за кратамі, сотні былі рэпрэсаваныя, а таксама былі вымушаныя пакінуць краіну за тое, што заявілі аб непрыманні гвалту і выказалі прыхільнасць да агульнаалімпійскіх каштоўнасцяў.

Гэтыя спартоўцы падвергліся палітычнаму пераследу, пазбавіліся грамадзянскіх правоў і не могуць паўнавартасна працягваць сваю спартовую кар'еру, у тым ліку прымаць удзел у Алімпійскіх гульнях.

Да звароту далучыліся Беларускі фонд спартовай салідарнасці і больш за 50 вядомых спартоўцаў і прадстаўнікоў спорту.

З меркаванняў бяспекі подпісы не публікуюцца ў адкрытых крыніцах, – гаворыцца ў паведамленні.