Усе навіны

Міністр спорту Украіны Гутцайт – пра допуск беларусаў і расіян да Азіяцкіх гульняў: «Я так разумею, што гэта таксама яшчэ не канчаткова, таксама яшчэ ідзе абмеркаванне»

3 лютага 2023, 18:57

Міністр моладзі і спорту Украіны, прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт адказаў на пытанне Tribuna.com пра магчымы допуск расіян і беларусаў да Азіяцкіх Гульняў.

– У нас склалася такая сітуацыя, што Расію і Беларусь дапусцілі да Азіяцкіх Гульняў рашэннем Алімпійскай рады Азіі. Ці можа Украіна паўплываць на гэтае рашэнне? Ці ёсць кантакт з тымі федэрацыямі, якія зараз супраць таго, каб Расія выступала, напрыклад, Паўднёвая Карэя?

– Паўднёвая Карэя зрабіла стэйтмент па тлумачэннях. Жадаюць атрымаць тлумачэнні, на якіх умовах іх дапушчаюць. Алімпійскаму камітэту Паўднёвай Карэі гэта цікава. Бо, я так разумею, яны ўнутры гэта не абмяркоўвалі.

Я ведаю гэтае пытанне, яно ўздымалася яшчэ 19 студзеня, калі я прысутнічаў на саміце МАК, дзе ўжо ішлі кансультацыі па допуску. Прэзідэнт Томас Бах далажыў, колькі ўсяго было зроблена для Украіны. Рэальна было шмат зроблена. Я ўжо казаў, што да гэтага часу іх няма, таму што ёсць рэкамендацыі МАК. Мы ўсе, наша зала, і я ўпэўнены, што вы, як і нашая ўлада, рабілі ўсё, каб расіян дагэтуль не было.

Але ў канцы ён прапанаваў: «Давайце адкрыем дыскусію пра допуск-недопуск». Я ўзяў слова, адназначна выступіў супраць гэтага пытання. У мяне быў жорсткі спіч па нядопуску расійскіх і беларускіх спартсменаў. А затым выступіў выконваючы абавязкі прэзідэнта Алімпійскай рады Азіі. Ён сказаў, што яны могуць даць усе ўмовы, каб расійскія і беларускія спартсмены бралі ўдзел на гэтым кантыненце ў атрыманні ліцэнзій. МАК гэта прыняў.

Я так разумею, што гэта таксама яшчэ не канчаткова, таксама яшчэ ідзе абмеркаванне. Калі карэйскі НАК спытаўся, то гэта ўсё яшчэ не вызначана. Будзем глядзець, як усё будзе адбывацца, – сказаў Гутцайт.