Усе навіны

Камісія атлетаў НАК Літвы падтрымлівае нядопуск беларусаў і расіян да Алімпійскіх гульняў

4 лютага 2023, 09:55

Камісія атлетаў НАК Літвы патрабуе ад міжнароднай спартыўнай супольнасці не здымаць санкцыю з расіян і беларусаў і не вяртаць іх на міжнародныя спаборніцтвы.

«Паколькі кожная Міжнародная федэрацыя нясе персанальную адказнасць за міжнародныя спаборніцтвы і кваліфікацыю да Алімпіяды, мы звяртаемся да вас з просьбай прыняць усе магчымыя меры для таго, каб Расія і Беларусь былі выключаныя з усіх міжнародных спаборніцтваў, у прыватнасці з Алімпійскіх гульняў, пакуль ідзе вайна ва Украіне», – гаворыцца ў паведамленні.