Усе навіны

Міхаіл Падаляк: «МАК, раскажаце аб парушэнні «правоў ru-спартсменаў» сем'ям забітых украінцаў?»

6 лютага 2023, 22:31

Саветнік Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк звярнуўся да МАК праз магчымасць вяртання расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Уладзімір Андрашчук, лёгкая атлетыка, 22 гады. Яўген Малышаў, біятлон, 19 гадоў. Іван Бядняк, кулявая стральба, 36 гадоў.

Яны ўжо ніколі не прымуць удзел у Алімпіядзе, як і 217 іншых украінскіх спартсменаў, забітых Расіяй.

МАК, раскажаце аб парушэнні «правоў ru-спартсменаў» сем’ям забітых украінцаў?» – напісаў Падаляк.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.