Усе навіны

Мэр Парыжа выступіла супраць удзелу расіян у Алімпіядзе-2024. У канцы студзеня яна падтрымала допуск спартоўцаў з РФ да гульняў

7 лютага 2023, 16:14

Мэр Парыжа Ан Ідальга выказалася супраць допуску расійскіх спартсменаў да Алімпіяды-2024.

«Пакуль Расія будзе працягваць вайну супраць Украіны, я не хачу, каб на парыжскай Алімпіядзе была расійская дэлегацыя. Гэта недапушчальна», – сказала Ідальга.

Пазней Ідальга дадала, што расіяне, якія не падтрымліваюць дзеянні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, могуць выступіць у Парыжы пад сцягам бежанцаў.

У канцы студзеня Ідальга падтрымала ідэю допуску расійскіх спартсменаў на Алімпіяду-2024 пад нейтральным сцягам.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.