Усе навіны

Прэм'ер-міністр Украіны Шмыгаль: «За час вайны загінулі больш за 200 украінскіх спартоўцаў – гэта аргумент, каб расіян і беларусаў не было на Алімпіядзе»

7 лютага 2023, 21:04

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль выступіў супраць допуску расіян і беларусаў да Алімпіяды-2024.

«Ніякай нейтральнасці на Алімпійскіх гульнях не можа быць, пакуль Расія вядзе вайну, забівае ўкраінскіх спартоўцаў і знішчае спартовую інфраструктуру.

Украіна не згодная з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта па магчымым допуску расійскіх і беларускіх спартоўцаў пад нейтральным сцягам да Алімпіяды ў Парыжы.

Прэзідэнт Украіны, Вярхоўная Рада, урад і Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны маюць кансалідаваную дакладную пазіцыю.

За час вайны загінулі больш за 200 украінскіх спартсменаў і трэнераў, больш за 120 спартыўных аб'ектаў былі разбураны варожымі ракетамі і артылерыяй, больш за 300 спартыўных школ спынілі існаванне, 150 тыс. спартсменаў не маюць умоў для трэніроўкі.

Гэта больш чым дастатковы аргумент, каб спартоўцы з Расіі і Беларусі не былі дапушчаныя ні да аднаго спартовага спаборніцтва і тым больш да Алімпіяды», – сказаў Шмыгаль.