Усе навіны

Кіраўнік НАК Грэцыі: «Спорт і алімпізм не павінны асацыявацца з палітыкай»

8 лютага 2023, 22:43

Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Грэцыі і прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Спірас Капралас заявіў, што арганізацыя выступіла супраць магчымага байкоту Алімпіяды-2024 у Парыжы.

На пленарным пасяджэнні НАК Грэцыі, члены арганізацыі аднагалосна прынялі прапанову Капралас.

«Грэцыя ўдзельнічала ва ўсіх Алімпійскіх гульнях з моманту іх адраджэння, не ўдзельнічала ні ў адным байкоце ў сучаснай гісторыі Алімпіяд і паважае Алімпійскую хартыю.

Спорт і алімпізм не павінны асацыявацца з палітыкай, і магчымы байкот Алімпійскіх гульняў у першую чаргу закране спартсменаў, якія ўпарта рыхтуюцца да ажыццяўлення сваёй вялікай мары – удзелу ў адной з самых важных спартыўных падзей. Таму мы супраць любой дыскрымінацыі спартсменаў», – сказаў Капралас.

НАК Грэцыі таксама выказаўся аб магчымым вяртанні спартсменаў з Расіі і Беларусі. На паседжанні адзначылі, што допуск павінен ажыццяўляцца на строгіх умовах.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.