Усе навіны

Мэр Парыжа: «Я не хачу, каб расійскія спартсмены ўдзельнічалі ў спаборніцтвах»

9 лютага 2023, 23:04

Мэр Парыжа Ганна Ідальга выказалася пра магчымасць доступу расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Вы цалкам справядліва задаваліся пытаннем пра дазвол, які прымаючы горад мог бы падаць спартоўцам, якія з'яўляюцца грамадзянамі краіны, якая здзяйсняе найстрашныя ваенныя злачынствы супраць вашага насельніцтва. Мы вас разумеем.

Вось чаму я хачу выказаць вам сваё перакананне і сваю волю: пакуль расійскія войскі працягваюць вас бамбіць, цэліць на ваша грамадзянскае насельніцтва і вашу інфраструктуру, пакуль расійскія салдаты акупуюць вашу тэрыторыю, я не хачу, каб расійскія спартсмены ўдзельнічалі ў спаборніцтвах.

Гэта маё перакананьне як мэра, як палітычнага лідэра, як перакананай еўрапейкі. Не сумняваюся, што Міжнародны алімпійскі камітэт зможа падтрымаць гэтую пазіцыю», – сказала Ідальга.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.