Усе навіны

Міністр спорту Літвы: «Мы далучымся да ўсіх ініцыятыў, каб выключыць магчымасць вяртання расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў»

10 лютага 2023, 20:08

Міністр спорту Літвы Юргіта Сюгзідзіене выступіла на сустрэчы міністраў спорту 35 краін наконт адхілення расіян і беларусаў ад Алімпіяды-2024.

«Мы прапануем не дапускаць расійскіх і беларускіх спартоўцаў ні да якіх міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Алімпійскія гульні, пакуль вайна ва Украіне працягваецца.

Нашая пазіцыя як палітыкаў у сферы спорту павінна быць моцнай і адзінай, мы не можам дазволіць, каб гэтым скарысталіся.

Ціск на Расію і Беларусь – вельмі важны. Літва падтрымае і далучыцца да ўсіх ініцыятыў і намаганняў, каб выключыць магчымасць вяртання расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў, калі яны (ініцыятывы – Tribuna.com) супадаюць з нашай дакладнай пазіцыяй», – сказала Сюгзідзіене.

Раней, 35 краін дамовіліся запатрабаваць адхіленні расіян і беларусаў ад Алімпіяды ў Парыжы.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.