Усе навіны

Сяргей Кавальчук: «Трэба актыўна ўзаемадзейнічаць у спорце з такімі краінамі, як Зімбабвэ»

16 лютага 2023, 16:25

Міністр спорту Лукашэнкі Сяргей Кавальчук падзяліўся меркаваннем пра санкцыi.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Комплекс санкцыйных мер, прынятых у дачыненні да Беларусі, ніякім чынам негатыўна не паўплываў на сістэму развіцця спорту ў нашай краіне.

Трэба сябраваць і выбудоўваць адносіны з тымі краінамі, якія гэтага жадаюць. І прыклад гэтаму наш Кіраўнік дзяржавы (так Кавальчук называе Лукашэнку – Tribuna.com), нядаўні візіт якога ў Зімбабвэ яркае таму пацвярджэнне.

Трэба актыўна ўзаемадзейнічаць на міжнароднай арэне з такімі краінам не толькі ў эканоміцы, але і ў спорце, – сказаў Кавальчук.