Усе навіны

МАК: «Украінцы працягваюць спаборнічаць супраць нейтральных атлетаў – расіян і беларусаў. Гэта падтрымліваюць лігі і туры Еўропы і Амерыкі»

21 лютага 2023, 19:52

Міжнародны алімпійскі камітэт адказаў на пытанне, што рабіць у выпадку адмовы спартсменаў спаборнічаць супраць расіян і беларусаў.

«У апошнія тыдні і месяцы мы бачылі, як украінскія спартсмены спаборнічаюць з нейтральнымі спартсменамі з расійскім ці беларускім пашпартам. Якраз у студзені 2023 года Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі выйграла нейтральная спартсменка з беларускім пашпартам [Арына Сабаленка].

У першым туры нават быў матч паміж украінкай [Кацярынай Байндль] і тэнісісткай з расійскім пашпартам [Камілай Рахімавай]. Такой канцэпцыі прытрымліваюцца прафесійныя спартыўныя лігі і туры ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, напрыклад, у тэнісе, веласпорце, хакеі, гандболе і інш.

Мы чакаем, што ўсе НАК і іх спартсмены, якія ўдзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях, будуць цалкам выконваць Алімпійскую хартыю», – заявіў МАК.