Усе навіны

Кавальчук пра міжнародны бан: «Справіліся з усімі выклікамі. Колькасць спаборніцтваў не зменшылася»

22 лютага 2023, 12:53

Міністр спорту Лукашэнкі Сяргей Кавальчук расказаў пра наступствы міжнароднага бана для беларускага спорту.

«Скончылі 2022 год з нядрэннымі вынікамі, нягледзячы на тое, што рэспубліка і спорт былі падвергнутыя санкцыям. І мы памятаем адхіленне нашых паралімпійцаў.

Але я скажу так, што мы справіліся з усімі выклікамі. Колькасць спаборніцтваў не зменшылася. А можа, нават на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у многіх відах спорту стала іх больш. Мы акцэнт зрабілі на развіцці дзіцячага, у першую чаргу, спорту. Мы апошнія гады вельмі шчыльна працавалі з нашымі дзіцяча-юнацкімі школамі, з вучылішчамі алімпійскага рэзерву. І сёння аснова спорту – гэта дзіцячы спорт і масавы спорт», – сказаў Кавальчук.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.