Усе навіны

Кіраўнік беларускага паралімпізма Шэпель пра турніры з расіянамі: «Падцягнулі моладзь – на замежныя спаборніцтвы гэта было вельмі накладна»

22 лютага 2023, 13:49

Старшыня паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель расказаў пра турніры з расіянамі.

«Вельмі вялікі плюс, што мы падцягнулі моладзь. Таму што, скажам так шчыра, на замежныя спаборніцтвы [ездзіць] было вельмі накладна. А тут сумесна з расіянамі спаборнічаць, і зыходзячы з таго, што яны наймацнейшыя ў паралімпійскім зімовым спорце, гэта дорага каштуе», – сказаў Шэпель.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.