Усе навіны

Дэлегацыя БФСС правяла сустрэчы ў Еўрапараменце і Еўракамісіі

1 сакавіка 2023, 20:49

28 лютага і 1 сакавіка дэлегацыя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці правяла працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрапарламенту і Еўракамісіі.

На сустрэчах абмяркоўваліся апошнія заявы МАК і рэакцыя на іх, прадстаўлены праекты падтрымкі ўкраінскіх атлетаў і беларускіх свабодных атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю. Асобна былі закранутыя пытанні санкцыйнай палітыкі ў спартыўнай галіне ў дачыненні да краін-агрэсараў.

Асобныя сустрэчы прадстаўнікоў Фонду адбыліся з:

- Дэпутатам Еўрапарламенту, адказным за спорт у Камітэце па культуры і адукацыі ЕП Томашам Франкоўскім;

- Намесніцай старшыні Камітэту па культуры і адукацыі ЕП Міхаэлай Cайдровай;

- Дырэктарам па пытаннях культуры, творчасці і спорту Еўрапейскай камісіі Георгам Хойслерам;

- Намеснікам старшыні Камітэту па культуры і адукацыі ЕП Рамэа Францам;

- Намеснікам старшыні Камітэту па замежных справах ЕП Вітольдам Вашчыкоўскім.