Усе навіны

Украінскія федэрацыі і НАК узгаднілі тэкст звароту да МАК аб адхіленні расіян і беларусаў

10 сакавіка 2023, 11:16

Украінскія федэрацыі па алімпійскіх відах спорту і НАК Украіны ўзгаднілі тэкст звароту ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) па магчымым допуску расійскіх і беларускіх атлетаў да міжнародных спаборніцтваў.

Адзначым, што першапачаткова папярэднія подпісы пад зваротам паставілі ўсё, акрамя Федэрацыі тэніса Украіны. ФТУ падпісала дакумент пазней.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

«У сувязі з распачатай Прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам дыскусіяй па магчымым допуску расійскіх і беларускіх атлетаў да міжнародных спаборніцтваў, мы прадстаўнікі ўкраінскіх спартыўных федэрацый, звяртаемся да кіраўніцтва МАК з нагоды наступнага.

Больш за год ва Украіне ідзе вайна, развязаная Расіяй пры падтрымцы Беларусі. Для ўсяго ўкраінскага народа, у тым ліку і нас, прадстаўнікоў спартыўнага руху, светапогляд падзяліўся на жыццё да вайны і падчас вайны, калі бамбяць нашы гарады, руйнуюць дамы, грамадзянскую і спартыўную інфраструктуру, а галоўнае гінуць людзі.

Украінскія спартсмены, не маючы магчымасці трэніравацца і спаборнічаць ва Украіне, вымушаны былі раз'ехацца па ўсім свеце. Для многіх вайна стала асабістым болем з-за страты родных, блізкіх, сяброў. Больш за 250 спартсменаў загінулі і ўжо ніколі не змогуць змагацца за спартыўныя ўзнагароды з іншымі спартсменамі з усяго свету.

Разам з гэтым расійскія і беларускія спартсмены за кошт краін-агрэсарак рыхтуюцца ў камфортных умовах і з актыўнымі ўдзельнікамі палітыкі кіраўніцтва гэтых дзяржаў, публічна падтрымліваюць ваенныя дзеянні ва Украіне і толькі для ўдзелу ў Міжнародных спаборніцтвах выбіраюць маску нейтральнасці, якую адразу здымуць пасля завяршэння спаборніцтваў.

Менавіта таму нашай прынцыповай пазіцыяй стала адхіленне ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах і ўсяго спартыўнага руху прадстаўнікоў Расіі і Беларусі.

Увядзенне санкцый супраць парушальнікаў Алімпійскага міжнароднага спартыўнага парадку з“яўляецца справядлівым абмежаваннем правоў атлетаў і антуражу, якое можа быць знята толькі пасля ўстаранення прычыны – завяршэння вайны Расіі пры падтрымцы Беларусі супраць Украіны.

У падтрымку гэтай вайны выступаюць кіраўнікі НАК Расіі і Беларусі, большасць федэрацый па розных відах спорту гэтых краін, суддзі, трэнеры і атлеты.

Рэкамендацыі Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 28 лютага 2022 года на гэты конт былі лагічныя і справядлівыя.

Цяпер незразумела змяненне пазіцыі адносна магчымага допуску спартсменаў Расіі і Беларусі да міжнародных спаборніцтваў, асабліва да Алімпійскіх гульняў.

Такая пазіцыя Выканкама МАК абуральная для ўсяго ўкраінскага народа, асабліва для спартсменаў, якім давядзецца выходзіць на адзін рынг, на адну дарожку, на адну пляцоўку з расійскімі і беларускімі спартсменамі-прадстаўнікамі краін-агрэсарак, ваенныя якіх забіваюць родных і сяброў нашых атлетаў.

Як прадстаўнікі ўкраінскай спартыўнай супольнасці мы лічым, што не важна, ці будуць расійскія і беларускія спартсмены выступаць пад сваім нацыянальным сцягам ці нейтральным.

Спартсмены гэтых краін – яскравы прыклад, як па змоўчванні палітыка прыбудоўваецца да выбарачных сітуацый: улады адначасова фінансуюць удзел у спаборніцтвах і выдаткі на ваенную зброю, а большасць членаў алімпійскіх зборных маюць акрамя спартыўных дасягненняў яшчэ і воінскія званні.

Улічваючы вышэйсказанае, мы прытрымліваемся пазіцыі, пакуль працягваецца расійская ўзброеная агрэсія, мы не бачым магчымасці вяртання расійскіх і беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы.

Просім падтрымаць нашу пазіцыю і пакінуць у сіле рэкамендацыю Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 28 лютага 2022 года аб нядопуску спартсменаў Расіі і Беларусі да міжнародных спаборніцтваў да завяршэння ўзброенай агрэсіі ва Украіне», – гаворыцца ў тэксце звароту.

Раней прэзідэнт Федэрацыі тэніса Украіны Сяргей Лагур звярнуўся да прадстаўнікоў нацыянальных федэрацый па алімпійскіх відах спорту і міністра спорту Вадзіма Гутцайта. На яго думку, калі спартсмены не будуць удзельнічаць у спаборніцтвах з расіянамі, яны будуць фактычна пазбаўлены права выступаць на Алімпійскіх гульнях.