Усе навіны

Навоша пра кампанію ў падтрымку Ціханоўскай на выбарах: «Выдаткаваў тысяч 150 долараў»

12 сакавіка 2023, 17:35

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша распавёў, чым займаўся падчас пратэстаў 2020 года.

– Якая ў цябе была роля ў беларускіх пратэстах 2020 года?

– Я не ўпэўнены, што я буду так ужо шматслоўны. Па-першае, я хаця і не ведаю, што там у крымінальных справах на мяне. Я ўпэўнены, што яна ў мяне не апошняя, што будуць яшчэ.

Я не буду называць усё. Гэта будзе няправільна. Таму што, называючы нейкія віды дзейнасці ці рэчы, ты можаш дапамагаць ім збіраць новую справу на сябе альбо на іншых людзей.

Іншыя людзі важнейшыя, бо колькі б людзей не з’ехала з Беларусі, усё роўна там знаходзіцца вельмі шмат людзей, якія актыўна ўдзельнічалі ў розных падзеях у 2020–2021 гадах.

Магу сказаць пра тое, што мы рабілі маленькім складам, які знаходзіцца па-за Беларуссю.

Ну, напрыклад, у Беларусі былі выбары ў 2020 годзе. І мы зрабілі digital-кампанію ў падтрымку Ціханоўскай у Беларусі. Я зрабіў за свае грошы, сваімі рукамі. Можа быць, нехта яшчэ там са знаёмых падключаўся. Мы размаўлялі з беларусамі ў ютубе, на ўсіх платформах. Пагаварылі з больш за чатырма мільёнамі чалавек.

– З паловай Беларусі?

– Так, з паловай Беларусі. Беларусь – вельмі лічбавая краіна, больш за 85% беларусаў мае доступ у інтэрнэт і гэта давала некаторыя магчымасці.

– А вы туды праграму Ціханаўскай або інтэрв’ю з ёй?

– Проста бачылі нейкія інтэрв’ю, выступы, рабілі з іх проста нарэзкі і іх прасоўвалі. Напрыклад, альбо ва ў інстаграме таксама робіш нейкія візуалы. Так, гэта ўсё было вельмі на каленцы. Гэта ніяк не было падобным на лічбавае афармленне палітычных кампаній у Штатах, дзе пад гэтым ляжыць навука, штучны інтэлект. Там есць база, хто рэспубліканцы, хто дэмакраты, хто пасярэдзіне.

Пад гэтым не было такой глыбіні, але былі звычайныя прыёмы лічбавага маркетынгу. У Беларусі шмат ІТ-кампаній, досыць спецыялістаў па лічбавым маркетынгу і звычайная сегментацыя аўдыторыі робіцца даволі проста.

– Шмат грошай выдаткаваў?

– Шмат. Ну, як шмат. У суме, там потым яшчэ нейкая колькасць людзей дапамагала. Ну, тысяч 150 долараў.

– Проста сваіх?

– Ну, у асноўным, маіх.

– Гэта ўсё падзейнічала і ў выніку…

– Я не ведаю, што падзейнічала, можа быць часткова гэта паўплывала, – сказаў Навоша.

Нагадаем, што Навоша разам з яшчэ чатырма людзьмі з'яўляўся фігурантам крымінальнай справы пра стварэнне і адміністраванне Telegram-канала «Чорная кніга Беларусі», у якім публікаваліся дадзеныя супрацоўнікаў рэжымных структур, якія прымянялі гвалт у дачыненні да бяззбройных і дапускалі шматлікія парушэнні правоў грамадзян Беларусі.

Рэжымны суд абвясціў аднолькавыя тэрміны ўсім пецярым – па 12 гадоў калоніі, але яны знаходзяцца за межамі Беларусі, і ў рэжыму Лукашэнкі дэ-факта няма спосабаў фізічна адправіць іх за краты.