Усе навіны

«Беларусь 5» змог аднавіць свой канал на YouTube, які, хутчэй за ўсё, быў узламаны і перайменаваны ў Tesla

6 сакавіка 2023, 21:52

Канал «Беларусь 5» на YouTube быў адноўлены.

Нагадаем, што раней канал быў, хутчэй за ўсё, узламаны, паколькі стаў звацца Tesla і меў адпаведны аватар. Пасля магчымага ўзлому запісу перадач «Беларусь 5» выдаленыя не былі.

Тэлеканал «Беларусь 5» уваходзіць у склад прапагандысцкай Белтэлерадыёкампаніі.