Усе навіны

Бодзібілдар з Глыбокага Шарабайкa зноў затрыманы

16 сакавіка 2023, 17:11

Бодзібілдар Аляксандр Шарабайка быў затрыманы 13 сакавіка ў Глыбокім. Ён асуджаны на 10 сутак за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". Тэлефоны ў Аляксандра і яго жонкі Алены адабраны.

Пасля падзей 2020 года Шарабайку ўжо затрымлівалі і адпраўлялі на суткі некалькі разоў.

Актывіст Кастусь Шыталь паведаміў, што бодзібілдару можа быць ужыты крымінальны артыкул: Нібыта шыюць крыміналку за абразу «чалавека, які называе сябе прэзідэнтам». Перадачы ад родных не прымаюць, гаворыцца ў паведамленні.