Усе навіны

Алімпійскі савет Азіі заклікаў дапусціць беларусаў і расіян да спаборніцтваў

18 сакавіка 2023, 23:58

Форум спартсменаў Алімпійскага савету Азіі заклікаў дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных турніраў у нейтральным статусе.

«Спартсмены цалкам падтрымліваюць аўтаномію алімпійскага руху на аснове базавых прынцыпаў алімпізму – без якой-небудзь дыскрымінацыі па прыкмеце нацыянальнасці, веравызнання, этнічнай прыналежнасці.

Удзельнікі форуму заявілі, што спартоўцы не павінны карацца за дзеянні сваіх уладаў. Спартсмены павінны мець доступ да міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Азіяцкія гульні, без якой-небудзь дыскрымінацыі.

Што датычыцца ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў, то яны павінны вярнуцца на міжнародныя спаборніцтвы з выразнымі ўмовамі, сярод якіх: адсутнасць дзяржаўных службовых асоб з Расіі і Беларусі, удзел спартсменаў выключна ў нейтральным статусе – без сцяга або нацыянальнай сімволікі, поўнае выкананне ўсіх антыдопінгавых правілаў і палажэнняў, справядлівасць у адносінах да азіяцкіх спартсменаў на любым кваліфікацыйным этапе», – сказана ў заяве Алімпійскага савету Азіі.