Шэпель пра спаборніцтвы Беларусі з Расіяй: «Мы запрашаем усе краіны, але яны не прыязджаюць»
Старшыня паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель выказаўся пра міжнародны бан.
– Мы рэальна падыходзім да гэтай сітуацыі. Таму што ў нас развіваюцца тыя віды спорту, дзе ў нас ёсць традыцыі ў здаровым спорце, дзе ў нас ёсць трэнера высакакласныя, і тыя ж самыя выдаткі.
То бок, зразумела, што конны спорт мы развіваць не будзем.
Ды зразумела, што следж-хакей вельмі дарагі. Зразумела, што баскетбол на інвалідных калясках неабходны, але гэта вельмі дорага. А плаванне, лёгкая атлетыка, фехтаванне. То бок, гэта тыя віды, у якіх мы сапраўды можам канкураваць.
– Пакуль саюзнічаць з намі іншыя краіны асабліва не імкнуцца? Застаецца толькі развіваць напрамак з Расіяй?
– Безумоўна, яны баяцца таксама санкцый.
– На спаборніцтвы да нас або на спаборніцтвы ў Расію могуць прыязджаць нейкія іншыя краіны. Ці прымаюць яны ўдзел?
– Вядома. Ёсць жаданне, гэта значыць, мы запрашаем усіх.
– А яны прыязджаюць?
– Пакуль не, – сказаў Шэпель.
Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
