Усе навіны

Прэзідэнт НАК Германіі: «Як і раней, мы выступаем за выключэнне расіян і беларусаў»

20 сакавіка 2023, 19:54

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Германіі Томас Вейкерт выступіў з заявай адносна магчымага вяртання расіян і беларусаў у міжнародны спорт.

«Мы па-ранейшаму выступаем за выключэнне расіян і беларусаў. Што датычыцца рашэнняў МАК і міжнародных спартыўных федэрацый, то НАК Германіі ўдзяляе ключавую ўвагу нашым спартсменам.

Мы сур'ёзна ставімся да асцярог, выражаных імі і разам з нашымі арганізацыямі будзем вырашаць далейшыя праблемы. Нават у гэтыя часы я веру ў аб'яднаўчую сілу спорту», – сказаў Вейкерт.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.