Усе навіны

Аляксандр Апейкін: «МАК прыме станоўчае рашэнне аб допуску беларускіх і расійскіх атлетаў. Трэба стварыць цуд, каб пераламіць сітуацыю»

21 сакавіка 2023, 22:29

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін расказаў, што МАК дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да Алімпіяды-2024.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

– На наступным тыдні МАК прыме станоўчае рашэнне аб допуску беларускіх і расійскіх атлетаў. Як ёсць. Трэба стварыць цуд, каб пераламіць сітуацыю, – напісаў Апейкін.