Усе навіны

Прэзідэнт НАК Украіны Гутцайт: «Час кожнаму сказаць сваё важкае слова. МАК павінен пачуць наш голас і боль»

22 сакавіка 2023, 16:53

Міністр моладзі і спорту Украіны, прэзідэнт НАК Вадзім Гутцайт звярнуўся да спартыўнай супольнасці.

«Маўчанне забівае. Час кожнаму сказаць сваё важкае слова. МАК павінен пачуць наш голас і боль.

Я звяртаюся да ўсёй спартовай супольнасці – ва Ўкраіне і за межамі нашай дзяржавы, аб'яднацца, каб не дапусціць расійскіх і беларускіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў.

Ваш голас у медыйнай прасторы, сацыяльных сетках, на старонках федэрацый, пры зносінах з лідарамі міжнародных федэрацый, менавіта зараз, калі МАК разглядае магчымасць допуску расіян і беларусаў да спартыўных спаборніцтваў, надзвычай важны.

Ваша падтрымка намаганняў Мінмаладзёжспорту, НАК Украіны, украінскіх дыпламатаў, украінскай дыяспары неацэнная.

Не час зараз вяртаць прадстаўнікоў краін-агрэсарак на міжнародную арэну. Разам мы мацнейшыя. Нас павінны пачуць», – напісаў Гутцайт.