Усе навіны

Міністр культуры Вялікабрытаніі: «МАК павінен пагадзіцца з тым, што міжнародны бан расіян і беларусаў павінен працягвацца»

25 сакавіка 2023, 19:50

Міністр культуры Вялікабрытаніі Люсі Фрэйзер пракаментавала рашэнне Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) пакінуць дзейным адхіленне расіян і беларусаў.

«Гэтае рашэнне World Athletics пасылае моцны сігнал пра тое, што цяпер не час Міжнароднаму алімпійскаму камітэту пракладаць маршрут вяртання да спаборніцтваў для расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія фінансуюцца і адбіраюцца іх дзяржавамі.

Сітуацыя ва Украіне пагоршылася пасля таго, як МАК прыняў сваё першапачатковае рашэнне забараніць расійскім і беларускім спартсменам удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, паколькі Пуцін працягвае весці сваю варварскую, незаконную вайну.

МАК павінен пагадзіцца з тым, што забарона павінна працягвацца», – сказала Фрэйзер.

Фрэйзер таксама напісала лісты членам праграмы The Olympic Partners, заклікаючы іх падтрымаць забарону расіянам і беларусам на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах.