Усе навіны
Photo

У Лазане ля будынка МАК прайшоў мітынг супраць допуску расіян і беларусаў да Алімпіяды

25 сакавіка 2023, 20:55

Усеўкраінскі прафсаюз спартсменаў, работнікаў сфер фізічнай культуры і спорту, маладзёжнай палітыкі і нацыянальна-патрыятычнага выхавання правёў мітынг супраць допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў на Алімпійскія гульні пад нейтральным сцягам.

Ён прайшоў у швейцарскай Лазане пад сценамі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.