Усе навіны

Барбашынскі пра магчымы допуск беларусаў да міжнародных турніраў: «Неабходна задумацца, ці трэба нам любымі шляхамі пападаць на міжнародныя спаборніцтвы»

27 сакавіка 2023, 22:22

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Андрэй Барбашынскі падзяліўся меркаваннем аб магчымым допуску беларусаў на міжнародныя турніры.

28 сакавіка выканкам МАК прыме рашэнне па гэтым пытанні.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

– Неабходна задумацца, ці трэба нам любымі шляхамі трапляць на міжнародны ўзровень, ехаць туды і выступаць. Калі будуць выстаўленыя такія ўмовы, каб нешта падпісваць, нешта навяжуць нам.

Я сам выступаў пад нейтральным сцягам у 22 гады. Сам не разумеў, што адбываецца, што гэта ўвогуле такое. Але ў 1992 годзе ў Барселоне мы выйгралі алімпійскае золата, і на нас адразу па-іншаму зірнулі, – перадае словы Барбашынскага pressball.by са спасылкай на праграму «Спартыўная цікавасць» на канале «Беларусь 5».