Усе навіны

СК Лукашэнка прад'явіў абвінавачанні намесніку дырэктара ЖЭУ з-за гібелі дзіцяці на спартыўнай пляцоўцы

28 сакавіка 2023, 14:30

Першамайскім раённым аддзелам следчага камітэта Лукашэнку было прад'яўлена абвінавачанне 24-гадовай намесніцы дырэктара ЖЭУ №1 Першамайскага раёна г. Мінска.

Нагадаем, што 30 лістапада стала вядома аб гібелі дзіцяці ў выніку падзення на яго футбольнай брамы на дзіцячай спартыўнай пляцоўцы па вуліцы Фогеля ў Мінску.

«Следчыя ўстанавілі, што адказнай за тэхнічны стан спартыўнай пляцоўкі з'яўлялася 24-гадовая намеснік дырэктара КУП «Жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак №1 Першамайскага раёна г.Мінска». Пагарджаючы сваімі службовымі абавязкамі і выяўляючы крайнюю бестурботнасць, абвінавачаная «закрыла вочы» на паступаючыя заяўкі ад жыхароў раёна аб замацаванні варот. Непрынятыя меры да агароджы і прадухілення эксплуатацыі няспраўнага абсталявання супрацоўнікам жыллёвай арганізацыі, прывялі да гібелі 12-гадовага хлопчыка», – гаворыцца на сайце СК Лукашэнка.

Паведамляецца, што да падазронай «ужыта мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва».