Усе навіны

МАК не абмяркоўваў удзел беларусаў і расіян у Парыжы-2024, але рэкамендаваў федэрацыям вярнуць іх у спорт у нейтральным статусе.

28 сакавіка 2023, 18:50

Сёння, 28 сакавіка, Выканкам МАК прыняў шэраг рашэнняў па ўдзеле расіян і беларусаў у міжнародных спаборніцтвах.

Камітэт прыняў рэкамендацыю міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць расійскіх і беларускіх спартоўцаў. Абнародаваны шэраг патрабаванняў да расіянаў і беларусаў, якіх могуць вярнуць да спаборніцтваў:

1. Спартсмены з расійскім ці беларускім пашпартам супернічаюць толькі як нейтральныя індывідуальныя атлеты.

2. Камандам і далей забаронена выступаць.

3. Спартсмены, якія актыўна падтрымліваюць вайну, не могуць выступаць. Персанал, які актыўна падтрымлівае вайну, не можа выступаць.

4. Усім рускім і беларускім вайскоўцам нельга выступаць. Персаналу, які падлягае такім умовам, удзельнічаць таксама.

5. Кожны спартовец павінен выканаць усе антыдопінгавыя правілы.

6. Санкцыі ў дачыненні да ўрадаў і дзяржаў застаюцца. Ніякіх спаборніцтваў у РФ ці РБ не можа адбывацца.

7. Забарона з'яўлення любой сімволікі РФ і РБ на ўсіх мерапрыемствах, у тым ліку на трыбунах.

8. Ніводны палітык (член урада або дзяржаўнага апарату) Расіі і Беларусі не можа быць запрошаны на такія міжнародныя спаборніцтвы.

На пасяджэнні ўдзел расіян і беларусаў у Парыжы-2024 і Мілане-Корціне-2026 не абмяркоўвалі. Гэтае пытанне будуць працягваць маніторыць.

«МАК прыме гэтае рашэнне ў адпаведны час, па сваім меркаванні і без прывязкі да вынікаў папярэдніх алімпійскіх кваліфікацыйных спаборніцтваў», – гаворыцца ў заяве камітэта.