Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы: «Даручыў міністру спорту перадаць наша рашучае пярэчанне кіраўніцтву МАК адносна рэкамендацый па расейцах»

29 сакавіка 2023, 14:37

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пракаментаваў рэкамендацыю МАК міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць расійскіх і беларускіх спартсменаў.

«Рашэнне МАК вярнуць расейскіх спартоўцаў да спаборніцтваў зʼяўляецца скандальным і здрадай сапраўднаму духу спорту.

Даручыў міністру спорту Польшчы Камілю Бортнічуку перадаць наша рашучае пярэчанне кіраўніцтву МАК. Мы зробім усё магчымае, каб зберагчы спорт свабодным ад расейскага ўплыву», – напісаў Маравецкі.