Усе навіны

Анатоль Котаў: «Топавыя спартсмены з'яўляюцца дзейнымі супрацоўнікамі сілавых структур. Рэжым можа звольніць усіх задняй датай»

29 сакавіка 2023, 19:24

Былы генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў пракаментаваў рэкамендацыю МАК міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць расійскіх і беларускіх спартсменаў.

«Практычна ўсе нашы топавыя спартсмены, удзельнікі чэмпіянатаў Еўропы і свету, з'яўляюцца дзейнымі супрацоўнікамі сілавых структур. Гэта не проста не сакрэт ні для каго, гэта паказана ў іх прафайлах, створаных міжнароднымі федэрацыямі з моманту рэгістрацыі – дзе яны лічацца і ў якім званні.

Выкрасліць гэтую інфармацыю будзе дастаткова складана, але на нейкія хітрыкі рэжым можа пайсці: дапусцім, звольніць усіх задняй датай.

Улічваючы гэта, тут таксама не хапае канкрэтыкі: спартсмен не можа быць звязаны з сілавымі структурамі наогул або на пэўную дату, і на якую», – сказаў Котаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.