Усе навіны

Прэзідэнт аргкамітэта Еўрапейскіх гульняў: «Прадстаўнікі Расіі і Беларусі не будуць прысутнічаць на нашых гульнях ні пры якіх абставінах»

29 сакавіка 2023, 21:10

Прэзідэнт аргкамітэта Еўрапейскіх гульняў Марцін Новак паведаміў, што расійскіх і беларускіх спартсменаў не дапусцяць да ўдзелу ў гэтым спаборніцтве ні пры якіх абставінах.

«Прадстаўнікі Расіі і Беларусі не будуць прысутнічаць на нашых гульнях ні пры якіх абставінах, нягледзячы на ўсе працэдурныя нормы», – сказаў Новак.

Ён дадаў, што калі асобныя Федэрацыі пазбавяць Еўрапейскіх гульняў статусу адбору да Алімпійскіх гульняў, то спаборніцтвы ў асобных дысцыплінах проста не адбудуцца.

Нагадаем, што Еўрапейскія гульні ў Кракаве пачнуцца 21 чэрвеня.