Усе навіны

Анатоль Котаў: «Беларускія спартсмены, якія даедуць да Алімпіяды, павінны атрымліваць пытанні пра вайну, каб крывадушнае маўчанне было разбуранае»

29 сакавіка, 20:55

Былы генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў выказаўся наконт магчымага ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Парыжы.

– А беларускія ўлады дазволяць спартсменам, у якіх ёсць перспектывы, выканаць усе ўмовы, напрыклад, якія тычацца той жа пазіцыі ў адносінах да вайны?

– Ці дазволяць ім назваць вайну вайной і расказаць пра тое, ці рабілі яны данаты?

У тое, што з пакінутых дзейных спартсменаў хтосьці гатовы падобнае заявіць, я, сапраўды кажучы, не моцна веру. У той жа час, зразумела, што ўлады будуць патрабаваць ад іх маўчаць, не казаць ні за, ні супраць.

Такую ж тактыку яны прымянялі на апошняй Алімпіядзе: нічога не гаварыць, ні з кім не размаўляць без узгаднення з прэс-службай. Тады, праўда, баяліся пытанняў аб падзеях у Беларусі.

Цяпер жа, на маю думку, тыя, хто ўсё ж даедуць да Алімпійскіх гульняў, павінны на кожным кроку атрымліваць пытанні ад прэсы наконт вайны, каб вось гэтае крывадушнае маўчанне было разбурана.

– Больш за 30 краін патрабуюць не дапускаць расіян і беларусаў да спаборніцтваў наогул. Як вы да гэтага ставіцеся?

– І апошнія некалькі дзён таксама праходзяць маніфестацыі ў Лазане (там знаходзіцца штаб-кватэра МАК – Tribuna.com) і іншых месцах. Шэраг краін выступае супраць таго, каб беларусаў і расіян дапускалі нават пад нейтральнымі флагамі.

У нас, незалежнай супольнасці беларусаў і спартсменаў, якія падтрымалі народ у 2020 годзе і асудзілі дзеянні РФ у 2022 годзе, пазіцыя, скаардынаваная з большасцю краін, – сказаў Котаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.