Усе навіны

Міжнародная федэрацыя арыентавання выступіла супраць стварэння нейтральнай каманды для Расіі і Беларусі

30 сакавіка 2023, 13:15

Савет Міжнароднай федэрацыі арыентавання (IOF) вырашыў не ствараць каманду IOF для прадстаўнікоў краін-агрэсараў.

«IOF таксама сачыла за дыскусіямі і кансультацыямі, якія ішлі ў алімпійскім руху, звязанымі з удзелам расійскіх і беларускіх спартсменаў у міжнародных спартыўных спаборніцтвах.

Зыходзячы з гэтага, IOF вырашыў пачаць адкрыты працэс вывучэння пазіцый федэрацый-членаў і прадстаўнікоў спартсменаў па гэтым пытанні.

Савет IOF згодны з рэкамендацыямі федэрацый-членаў, і таму вырашыў не рухацца далей з гэтай прапановай. Падыход IOF да вайны ва Украіне і прыпыненні сяброўства Расіі і Беларусі сцвярджаецца вельмі выразным мэсэджам федэрацый-членаў.

Рада IOF падкрэслівае сваю нязменную салідарнасць з украінскім арыентаваннем і падтрымку патрабавання спынення агрэсіі і ўстанаўлення трывалага міру», – гаворыцца ў заяве арганізацыі.