Усе навіны

МАК прыме рашэнне па допуску беларусаў і расіян да АГ-2024 не раней, чым за год да іх старту

30 сакавіка 2023, 17:52

Кіраўнік МАК Томас Бах назваў прыкладныя тэрміны прыняцця рашэння па ўдзеле спартсменаў з Беларусі і Расіі ў Алімпіядзе-2024 у Парыжы.

«Рашэнне па гэтым пытанні будзе прынятае не раней, чым за год да Алімпіяды. Для гэтага трэба мець выразную карціну таго, што адбываецца ў свеце», – заявіў Бах на прэс-канферэнцыі.

АГ-2024 пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня.