Усе навіны

Томас Бах: «Мы накіравалі запыт Камісіі па этыцы для ацэнкі ўплыву нашых рэкамендацый на членаў МАК ад Расіі»

31 сакавіка 2023, 13:42

Прэзідэнт МАК Томас Бах паведаміў, што Выканаўчы камітэт звярнуўся ў Камісію па этыцы наконт уплыву рэкамендацый у дачыненні да расійскіх спартсменаў на членаў МАК ад гэтай краіны.

У прыватнасці, размова ідзе пра Алену Ісінбаеву, якая мае воінскае званне ў Расіі.

«Выканкам МАК разгледзеў гэтае пытанне, і мы накіравалі адпаведны запыт Камісіі па этыцы МАК для ацэнкі ўплыву нашых рэкамендацый і строгіх умоў па ўдзеле спартсменаў з расійскім ці беларускім пашпартам на сябраў МАК ад Расіі.

Трэба бачыць розніцу паміж абавязковай ваеннай службай, якая ў Расіі абавязковая для ўсіх людзей мужчынскага полу на працягу аднаго года, і тымі, хто потым пасля гэтай абавязковай службы служыць па ўласным жаданні ў войску ці падобных структурах», - сказаў Бах.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць чатырох членаў МАК ад Расіі, сярод якіх Ісінбаева.