Лукашэнка пра магчымы допуск беларусаў у нейтральным статусе: «Поспехі і няўдачы для нас не залежаць ад таго будзе, непапулярна скажу, з дзяржфлагам або без дзяржфлага спартсмен»

31 сакавіка, 15:58
0

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся меркаваннем аб магчымым допуску беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы ў нейтральным статусе.

Нагадаем, што МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць у нейтральным статусе расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія не падтрымлівалі вайну ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Мы павінны змагацца, каб дапамагчы нашым спартсменам. Але калі наш спартовец, напрыклад [Максім] Недасекаў, выйдзе, выступіць і ў яго не будзе на дадзены момант нашага сцяга, у нас што, менш гонару будзе за яго? Гэта патрыёт, наш чалавек, мы будзем ведаць, што гэта ён.

Або Арына Сабаленка. Выйграла турнір, Рыбакіну перамагла, памятаеце? Нядаўна прайграла ёй у фінале. Учора ў чвэрцьфінале прайграла. Мы гэта ўсё ведаем, што малайчына Сабаленка, выйграла.

Поспехі і няўдачы для нас, для нашага грамадства не залежаць ад таго будзе, непапулярна скажу, ён [спартсмен] са сцягам ці без сцяга. Ён прыедзе дадому, і ў аэрапорце разгорне гэты беларускі сцяг, і скажа: «Мяне пазбавілі права выступаць пад гэтым сцягам там, але я патрыёт».

Таму я зыходжу з асобы спартоўца. Гэта ягонае жыццё», – сказаў Лукашэнка.