Усе навіны

НАК Славеніі падтрымаў рэкамендацыі МАК дапусціць расіян і беларусаў да спаборніцтваў, а таксама выступіў супраць байкоту Алімпіяды

31 сакавіка, 17:58

Нацыянальны алімпійскі камітэт Славеніі падтрымаў рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) дапусціць расейцаў і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

«МАК разглядае магчымасці паступовага допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе і без нацыянальных сімвалаў.

У той жа час, МАК дае дакладнае паведамленне, якое мы таксама цалкам падтрымліваем, што вайна і агрэсія ва Украіне стаяць усякага асуджэння, і што неабходна прадэманстраваць усю Салідарнасць і падтрымку Украіне і ўкраінскім спартсменам.

Нават у славенскай алімпійскай сям'і мы з самага пачатку ўсяляк падтрымліваем нашы спартыўныя клубы, якія ўзялі пад сваё крыло ўкраінскіх спартсменаў, і дапамагаем ім працягваць сваю дзейнасць», – гаворыцца ў паведамленні.

«У імкненні як мага хутчэй скончыць вайну ва Украіне і максімальна дапамагчы ўкраінскім спартсменам у гэтыя цяжкія часы, неабходна таксама памятаць пра павагу правоў чалавека і недыскрымінацыйнае стаўленне да ўсіх спартсменаў, незалежна ад нацыянальнасці, расы, полу, мовы і рэлігіі, згодна з Алімпійскай хартыі і Статуту ААН.

Гэта мэта, якую пераследуе міжнародная спартыўная арганізацыя, часткай якой таксама зʼяўляецца алімпійскі камітэт Славеніі. Спорт павінен абʼядноўваць, а не разʼядноўваць.

У спорце няма месца палітыцы, таму ў нашай міжнароднай алімпійскай сямʼі мы заўсёды шукаем розныя спосабы падтрымліваць яго чыстым, з выразнымі правіламі і даступным усім.

Ідэальнага вырашэння гэтай складанай сітуацыі няма. Таму ў Алімпійскім камітэце Славеніі мы падтрымліваем пазіцыю МАК у далейшым пошуку рашэнняў на карысць спорту, але ні ў якім разе не падтрымліваем ніякіх меркаванняў аб байкоце найбуйнейшай спартыўнай падзеі ў свеце», – сказаў прэзідэнт НАК Франьё Бабінац.