Усе навіны

Аляксандар Апейкін: «Аднойчы мне сказалі: «Запомні лепш быць у спісе экстрэмістаў з паважанымі людзьмі, чым у ВНС з петухамі»

25 красавіка, 15:51

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў сваё уключэнне рэжымным МУС у спіс «экстрэмістаў».

«Памятаю, калі я быў яшчэ школьнікам, бацькі пасылалі мяне ў краму за прадуктамі. І там каля крамы заўжды тусавілася розная раённая публіка.

Аднойчы на выхадзе з крамы да мяне падышоў адзін мясцовы «аўтарытэт» стральнуць дробязь, падзякаваў і дадаў мне ў след: «Запомні, малы, лепш быць у спісе экстрэмістаў з паважанымі людзьмі, чым у ВНС з петухамі». Я так і не зразумеў, што ён меў на ўвазе. Да і бог з ім», – напісаў Апейкін.