Усе навіны

Жонка нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага Пінчук: «Мне імпануе думка не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да Алімпійскій гульняў»

25 красавіка, 16:04

Жонка беларускага нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук 25 красавіка выступіла на грамадскіх слуханнях ПАСЕ наконт адхілення спартсменаў дзвюх краін ад удзелу ў Алімпіядзе-2024.

«Тыя спартсмэны, якія ў Беларусі выступілі за дэмакратычны выбар, сёння не дапускаюцца да спаборніцтваў. Асноўная задача, каб не дапускаць дальнейшых парушэнняў правоў чалавека ў турме, каб выпусціць усіх зняволенных.

Мусіць быць прынцыповая пазіцыя, звязаная з тым, каб не дапускаць беларускіх спартсменаў, якія падтрымліваюць тэрор у краіне, да Алімпійскіх гульняў.

Я думаю, што ён (Алесь Бяляцкі – заўв. Tribuna.com) бы мяне падтрымаў вельмі моцна ў гэтым. Як таксама мне вельмі імпануе думка, выказаная мэрам Парыжа, аб тым, каб не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да Алімпійскій гульняў», — адзначыла Пінчук.