Усе навіны

Непрызнаны кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка: «Удзел у АГ-2024 – нашая галоўная мэта. Але мы не будзем кідацца як у вір, толькі б нас дапусцілі да турніраў. Ёсць прынцыпы, якіх будзем прытрымлівацца»

26 красавіка, 11:57

Непрызнаны кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка пракаментаваў магчымы допуск беларускіх атлетаў на міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту. 28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

«Разам з АКР імкнуліся шукаць розныя формы падтрымкі. Што ж да Алімпіяды ў Парыжы, апошнія заявы МАК, на наш погляд, накіраваныя на станоўчае вырашэнне пытання, ёсць пацяпленне, але да сапраўднага «лета» яшчэ трэба працаваць. Паважаныя атлеты, удзел у Гульнях у Парыжы застаецца нашай галоўнай мэтай.

Супрацоўніцтва з АКР, упэўнены, будзе працягнута ў духу ўзаемапавагі і ўмацаванні даверных адносін. Нягледзячы на міжнародную абстаноўку, мы разам павінны працягваць рабіць усё магчымае, каб спорт станавіўся адкрытым.

Наша супрацоўніцтва, упэўнены, будзе ісці ў духу ўзаемапавагі і ўмацавання даверных партнёрскіх адносін. Нягледзячы на міжнародную абстаноўку, мы разам павінны працягваць рабіць усё магчымае, каб спорт станавіўся абсалютна адкрытым, каб быў па-за палітыкай, каб яго ідэі і каштоўнасці аб'ядноўвалі краіны і народы.

У Алімпійскай хартыі прама сказана, што мэта алімпізму – служыць гарманічнаму развіццю чалавецтва, спрыяць стварэнню мірнага грамадства. Гэтыя мэты – галоўныя для ўсяго міжнароднага спорту, менавіта да іх трэба імкнуцца і менавіта іх трэба развіваць.

Тут (ва ўмовах допуску беларускіх спартоўцаў на міжнародныя старты – Tribuna.com) павінна быць нейкая чырвоная рыса, за якую мы не можам пераступіць: толькі пры павазе да нашай краіны, нашым спартоўцам мы будзем прымаць удзел у спаборніцтвах. Мы не будзем кідацца як у вір, толькі б нас дапусцілі да турніраў. Ёсць пэўныя прынцыпы, якіх мы будзем прытрымлівацца», – сказаў Лукашэнка.

Як паведамляе прэс-служба НАК Беларусі, Віктар Лукашэнка таксама сказаў аб працягу ціску на беларускіх і расійскіх спартсменаў, а таксама аб тым, што некаторыя краіны сталі забараняць сваім атлетам выступаць на турнірах з удзелам беларусаў і расіян і заклікаюць аддаваць частку прызавых сродкаў на падтрымку УСУ .