Усе навіны

Людміла Воўчак: «У нас няма шмат відаў спорту, якія мы б хацелі рэалізаваць з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі»

30 красавіка, 11:06

Беларуская вяслярка і падпісантка прарэжымнага ліста Людміла Воўчак адказала на пытанне Аляксея Талая і распавёў, якія віды спорту хацела б развіваць у Беларусі.

– Аднойчы, магчыма, калі ў цябе ўжо будзе трошкі больш часу, калі ўжо будзеш ветэранам, ты, я, ці будзе ў цябе жаданне неяк дапамагаць развіваць паралімпійскі рух у нашай краіне? Я ведаю, што ты за ўсё вельмі перажываеш, і, як патрыёт сваёй краіны, сапраўды хочаш, каб у нашай краіне было шмат спартсменаў і мы годна прадстаўлялі нашу краіну на міжнароднай арэне. Таксама ў чым ты бачыш магчымасць развіцця ўжо цяпер? Можа быць, нейкія праблемныя моманты. Увогуле, дзе неабходна і на што звярнуць усім нам увагу? Ну, і, вядома ж, вельмі буду рады, калі мы разам з табой у хуткай будучыні дзесьці дапамагаць развіваць вось гэты кірунак, вельмі важны для нашай краіны, для нашых людзей.

– Бачыце, яшчэ шмат у нас няма відаў спорту, якія мы б хацелі рэалізаваць з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Ёсць такія віды спорту, як хэндбайк, ручной ровар, дзе выступаюць на сусветнай арэне і вельмі нядрэнныя вынікі паказваюць. Як у лыжных гонках, так і на летніх гульнях на хэндбайках. Так як я адзіная, хто вядзе, як той казаў, падвойную гульню, летнія і зімовыя гульні, то мала куды можна пераключыцца. Хацелася б дадаць Горныя Лыжы. Чаму не зрабіць Горныя Лыжы ў Сілічах? Проста дарагія гэтыя ўсе моманты, як хэндбайк – вельмі дарагія такія рэчы, адзінкавыя, як гоначныя калыскі ў лёгкай атлетыцы. Вельмі ўсё дарагое. Трэба падключыць спонсараў. Я нават ведаю, дзе горныя лыжы робяцца. Яны робяцца ў Францыі, я ўжо туды пісала. Гарналыжны боб добры такі, карбонавы каштуе 15 тысяч еўра, – сказала Воўчак.