Усе навіны

Мікіта Мелказёраў: «Спорт – гэта вайна мінус смерць. Не разумею, навошта ў свеце, дзе яго так шмат, рэальная вайна»

Стваральнік YouTube-канала «жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў распавёў, якое месца ў яго жыцці займае спорт.

«Калісьці я пісаў пра спорт. Хаця не пра спорт, а толькі пра футбол. У дзяцінстве і юнацтве марыў пра прафесійную кар’еру, але мне аб’ектыўна бракавала таленту і смеласці. Таму праца ў спартовай журналістыцы стала частковай кампенсацыяй.

Яна скончылася ў 2015-м. Але я на спорце. Не ў тым, што займаюся, а ў тым, што цікаўлюся. Праўда цяпер не футбікам, а баскетам. НБА – крыніца вельмі крутых гісторый і прыкладаў мацнейшага прафесіяналізму. Абажаю натхняцца аб яе.

Вось Джымі Батлер выдае неверагодны перфоманс на характары, і яго «Маямі Хітс», які ледзьве трапіў у плэй-оф, выносіць фаварыта «Мілуокі Бакс».

Характар, ментальная і фізічная моц, працоўная этыка, дысцыпліна. І ты разумееш, што ў сваёй галіне хочаш быць такім жа паспяховым, такім жа прафесійным.

Спортам і яго гісторыямі я карыстаюся менавіта так.

А я шчэ спорт – гэта вайна мінус смерць. І я не разумею, навошта ў свеце, дзе яго так шмат, рэальная вайна.

Дарэчы, пра вайну і спорт у нас вышла добрая размова з Алегам Дулубам. Паглядзіце па магчымасці. Шмат становіцца зразумела.

Ну, і на турнікі можна схадзіць.

Але зноў жа. Без ціску. Па жаданню», – напісаў Мелказёраў.