Усе навіны

Трыбунал Міжнароднага паралімпійскага камітэта адмяніў спыненне членства Расіі і Беларусі ў арганізацыі, аднак адхіленне спартсменаў застаецца ў сіле

Камітэты Расіі і Беларусі адхілілі ў лістападзе 2022 года. Трыбунал IPC задаволіў апеляцыю Паралімпійскіх камітэтаў 10 траўня і адмяніў спыненне іх сяброўства.

Пры гэтым нядопуск расійскіх і беларускіх спартсменаў да спаборніцтваў застаецца ў сіле. Статус членства Расіі і Беларусі будзе абмяркоўвацца 28-29 верасня на Генасамблеі ў Бахрэйне.

Прэзідэнт IPC Эндру Парсанс паведаміў, што незадаволены рашэннем трыбунала.

«Падчас падзей, якія мы бачылі перад стартам Зімовай Параалімпіяды-2022 у Пекіне, нашы сябры далі ясна зразумець, што статус НПК Расіі і Беларусі павінен разглядацца Генеральнай асамблеяй.

Мы верым, што нашы дзеянні – склікаць тэрміновую Генеральную асамблею ў Берліне і даць дазвол кожнаму члену прадставіць свае погляды на важныя пытанні – выканалі свае абавязацельствы згодна з правіламі.

Незалежны апеляцыйны трыбунал вырашыў па-іншаму. Гэтае рашэнне мы, відавочна, паважаем, але не згодныя з ім.

Мы вернемся да гэтых пытанняў падчас Генеральнай асамблеі пазней за гэты год, прытрымліваючыся ўказанняў Апеляцыйнага трыбунала, прадставіўшы дадатковыя доказы, якія з тых часоў атрымалі, і дадзім нашым сябрам магчымасць прыняць рашэнне па гэтых важных пытаннях», – сказаў Парсанс.