Усе навіны

У Мiнску за пратэсты будуць «судзіць» КМС па біятлоне і веласпорце Філіпенку

19 траўня, 18:14

20-гадовую кандыдатку ў майстры спорту па біятлоне і веласпорце Злату Філіпенку будуць «судзіць» у Мiнску па артыкуле 342 КК рэжыму Лукашэнкі («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», дзяўчыну затрымалі 24 сакавіка.

Як адзначае dissidents.by, на месцы пратэстнай акцыі дзяўчына аказалася выпадкова, калі вярталася з трэніроўкі. На той момант ёй было 17 год.

«Суд» над Філіпенкай пройдзе 30 траўня. Справу будзе разглядаць «суддзя» Вольга Емяльянчанка.